Назва музея: Гісторыка-краязнаўчы
Назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная установа адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Кіраўска імя К. П. Арлоўскага”
Поўны адрас музея: 213931, Магілёўская вобласць, горад Кіраўск, вуліца Кірава, 52; тэл. 80223779146
Профіль музея комплексны
Сайт музея: няма
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:
Гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Кіраўска імя К. П. Арлоўскага» (далей-музей) адкрыты 5 мая 1965 года да 20-годдзя Перамогі.
У цяперашні час у музеі прадстаўлены 6 раздзелаў:
"Гісторыя Кіраўскага раёна", дзе размешчана інфармацыя аб археалагічных помніках на тэрыторыі Кіраўскага раёна, каменныя прылады працы, металічная наддзверная таблічка памешчыка фон Гоера, фатаграфіі ўдзельнікаў грамадзянскай вайны і фатаграфіі перыяду ўсталявання Савецкай улады,захоўваецца інфармацыя пра арганізацыю калгасаў, гісторыю стварэння раёна.
"Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Кіраўскага раёна"– самы вялікі раздзел музея. Тут сабраны матэрыялы аб партызанскім руху ў раёне, экзэмпляры падпольнай газеты «Кіравец», звесткі аб знішчаных населеных пунктах, аб баявых дзеяннях ваенных злучэнняў пры вызваленні тэрыторыі раёна і Магілёўшчыны, аб земляках – удзельніках вайны.
У вітрынах размешчаны асабістыя рэчы, якія належалі камісару 9-ай Кіраўскай брыгады – Комару Г. Л. і начальніку санітарнай службы Шчурыну І. Ф.. Ёсць пробны экзэмпляр кнігі Я.Г. Акушэвіча «Агні ў родных лясах». Найбольш цікавым экспанатам з'яўляецца партызанскі друкаваны станок, на якім друкаваліся ўлёткі і газета «Кіравец», макет наборнай друкарскай касы.
"Воіны-інтэрнацыяналісты"». Размешчаны звесткі аб выпускніках школы, якія прымалі ўдзел у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. У вітрыне – узор салдацкай формы.
"Этнаграфія" – гэта раздзел, які пастаянна папаўняецца. У ім прадстаўлены ўзоры адзення, прылады працы, прадметы побыту, вырабы народных промыслаў. Найбольш цікавыя экспанаты: патэфон, арыфмометр.
"Жыццё і баявыя подзвігі К.П. Арлоўскага». Гэты раздзел распавядае пра Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы, першага старшыню калгаса «Рассвет» Кірыла Пракопавіча Арлоўскага. У вітрыне прадстаўлены яго асабістыя рэчы, дакументы.
У раздзеле “Летапіс школы” змяшчаецца матэрыял аб адкрыцці нашай школы, фатаграфіі настаўнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, узоры параднай і паўсядзённай школьнай формы. У вітрынах ляжыць партфель школьніка 70-х гг. мінулага стагоддзя, пісьмовыя прыналежнасці навучэнцаў таго часу.
У музеі праводзяцца абзорныя экскурсіі і па кожнаму раздзелу асобна.
Тэмы экскурсій: “ Дзве вайны К. П. Арлоўскага”, “Музей – захавальнік гісторыі, носьбіт гістарычнай інфармацыі”, “Як жылі нашы продкі”. “Стварэнне Кіраўскага раёна”, “Воіны – інтэрнацыяналісты, нашы землякі”, “Гісторыя нашай школы”, “Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кіраўскага раёна”.
У музеі 643экспанаты асноўнага фонду і 173 экспанаты дапаможнага фонду.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
Партызанскі друкарскі станок перадаў Ярчак М. М.,заснавальнік музея
Пінжак, гальштук, капялюш, кашуля К. П. Арлоўскага,перададзеныя роднымі ў 1968 годзе.
Дэпутацкі і партыйны білеты К. П. Арлоўскага, перададзеныя роднымі ў 1968 годзе.
Гімнасцёрка, працівагаз, баклажка у чахле, грамата, членскі білет, дэпутацкі білет, камсамольскі білет, грамата Вярхоўнага Савета БССР Комара Г. Л., былога камісара 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады, Гэтыя рэчы былі перададзены Комарам Г. Л. у музей у 1965 годзе.
Сумка і хірургічныя інструменты былі перададзены ў музей Шчурыным І. Ф., урачом 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады, у 1965 годзе.
разгарнуць » / « згарнуць