Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.12.2019

Дзень адкрытых дзвярэй

Дзень адкрытых дзвярэй

 

У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 адбыўся чарговы Дзень адкрытых дзвярэй для рабят з 6 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Пра гісторыю станаўлення пажарнай службы, прафесію пажарнага, якасці, якімі павінен валодаць выратавальнік, расказаў школьнікам намеснік начальніка РАНС Арцём Марозаў.

Таксама хлопчыкі даведаліся пра тое, як можна паступіць ва універсітэт Грамадзянскай абароны МНС або спецыялізаваны ліцэй пры дадзеным універсітэце, якія патрабаванні прад’яўляюцца да абітурыентаў, а таксама пра нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы і стане здароўя. Увазе рабят быў прадстаўлены відэафільм аб матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстаноў адукацыі, магчымасцях для вучобы і правядзення вольнага часу.

Затым накіраваліся ў пажарнае дэпо, дзе старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Жураўскі расказаў дзецям аб правілах паводзін у быце, бяспекі на лёдзе і пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.

Рабятам паказалі тэхніку, абсталяванне і спецадзенне, з дапамогай якога выратавальнікі змагаюцца з вогненнай стыхіяй, займаюцца ліквідацыяй над­звычайных сітуацый.

Захапляльным відовішчам для дзяцей стала дэманстрацыя магчымасцей пажарнага аўтамабіля.

Хлопчыкі яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае падчас мерапрыемства, а некаторыя з іх зацікавіліся магчымасцю паступіць у навучальныя ўстановы МНС.