Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.07.2020

Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым!

Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым!

За магчымасць спакойна жыць пад мірным небам, вучыцца, развіваць свае таленты, марыць і мець магчымасць ажыццявіць гэтыя мары маладое пакаленне беларусаў удзячна ветэранам вайны і працы, якія цаной свайго жыцця, сіл і здароўя абаранілі свой народ ад гібелі, стварылі ўмовы для працвітання роднай краіны. Каб аддаць даніну павагі і ўдзячнасці тым з іх, каго няма ўжо побач з намі, вучні Сярэдняй школы № 2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага прымаюць удзел у добраўпарадкаванні месцаў воінскіх пахаванняў, адзіночных магіл ветэранаў.

Маладое пакаленне Беларусі зараз нясе асаблівую адказнасць за лёс сваёй краіны. Хочацца каб і надалей яны прымнажалі здабытак нашай Радзімы, клапаціліся аб міры і росквіце нашай краіны, забяспечваючы тым самым яе свабоду і незалежнасць.