Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.02.2021

Незгасальная памяць – у імя міру.

Незгасальная памяць – у імя міру.


15 лютага, у дзень 32-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, у Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Вучні нашай установы адукацыі таксама удзельнічалі у гэтым мерапрыемстве, хто ў якасці гледачоў, а некаторыя неслі “Вахту памяці”, трымалі партрэты загінуўшых землякоў і чыталі вершы.

Час…Усё далей і далей, у гісторыю ён адносіць падзеі, якія адбыліся на вайне. Афганістан…У тых, для каго гэта не проста слова, а лёс і асабістая гісторыя, яно выклікае трывогу, боль і слёзы. Незагойнай ранай ные ў душы людзей, якія страцілі ў далёкай усходняй краіне блізкіх, і тых, чыё юнацтва аказалася апаленым вайной. Кажуць, чалавек жывы, пакуль мы захоўваем памяць аб ім. Таму нездарма, кожны год, лютаўскім днём зноў і зноў, падчас мітынгу ўсплываюць у памяці жыхароў раёна імёны юнакоўураджэнцаў Кіраўшчыны: Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава, Аляксандра Ядлоўскага, якім было накавана лёсам назаўсёды застацца на афганскай вайне.